У сярэдзіне жніўня каля вёскі Новае Саколіна на працягу пяці дзён працавала сумесная археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускага геаграфічнага таварыства. Аб'ект яе даследавання — рэшткі старажытнага мураванага культавага будынка, які, хутчэй за ўсё, у розныя стагоддзі меў рознае прызначэнне, а калі і якое канкрэтна, яшчэ належыць высветліць (на гэты конт ужо зроблены некаторыя высновы, але ставіць кропку рана).
Увагу прафесійных гісторыкаў да гэтай адметнай мясціны прыцягнулі захопленыя мінуўшчынай сваёй малой радзімы энтузіясты з Талачына, сярод якіх ёсць і нашчадкі жыхароў Саколіна.
Аднойчы настаўніца Талачынскай СШ №2 імя М. П. Лугоўскага Сняжана Гвоздзева, чые дзядуля з бабуляй жылі ў гэтай вёсцы, паведаміла кіраўніку народнай кінастудыі «Летапіс» раённага Цэнтра культуры Дзмітрыю Іўчанку, што ў дзяцінстве чула ад саколінцаў расповеды пра старажытную пахавальную капліцу і разам з іншымі дзецьмі гуляла ў нейкай загадкавай яме з мураванымі сценамі. Дзмітрый, вывучыўшы гэтае пытанне, наколькі мог, уласнымі сіламі, звярнуўся ў Інстытут гісторыі і Талачынскі райвыканкам. У 2025 годзе гісторыкі наведалі саколінскія ваколіцы разам з геафізікамі, якія празандзіравалі грунт. І нарэшце цяпер навукоўцы пачалі раскрываць тутэйшыя гістарычныя таямніцы самым непасрэдным чынам — шляхам раскопак. У работах прынялі актыўны ўдзел ініцыятары даследавання: яны ўласнаручна заглыбілся ў грунт, які хавае адзнакі мінулых эпох, а Дзмітрый Іўчанка яшчэ і пачаў здымаць фільм на гэтую тэму.
Вось што распавёў падчас раскопак кіраўнік экспедыцыі, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі, кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч:
— Гэтымі мясцінамі валодалі князі Друцкія-Саколінскія — адзін з найбольш старажытных княскіх родаў, які я лічу (пытанне дыскусійнае) адгалінаваннем полацкага княскага дома. Род князёў Друцкіх быў вельмі вялікі (налічваў шмат адгалінаванняў), і ў 1543 годзе ў Саколіне яны падпісалі пагадненне аб падзеле ўладанняў паміж сабою. На той час, нагадаю, тэрыторыя цяперашняга Талачынскага раёна з'яўлялася Друцкім княствам. Прадстаўнікі галіны княскага роду, да якой перайшлі саколінскія землі, сталі называцца Друцкімі-Саколінскімі. Я мяркую, што вунь на тым гарадзішчы, — Алег Іванавіч паказаў у напрамку зарослага дрэвамі і кустамі ўзгорка, — знаходзіўся іх замак.
Алег Дзярновіч таксама паведаміў, што на пачатку XVII стагоддзя (гэта была эпоха позняй Рэфармацыі), не пазней за 1612 год, Друцкія-Саколінскія заснавалі каля Саколіна кальвінскі збор (пратэстанцкі храм). Акрамя таго, пісьмовыя крыніцы распавядаюць пра пабудаваную ў тыя часы родавую капліцу-пахавальню Друцкіх-Саколінскіх:
— Самую раннюю родавую пахавальню сярод беларускіх магнатаў стварылі Радзівілы — у канцы XVI стагоддзя. Магчыма, Друцкія-Саколінскія зрабілі тое самае неўзабаве пад уражаннем ад радзівілаўскага мемарыяльнага праекта.
І яшчэ, паводле слоў Алега Дзярновіча, ёсць вельмі цьмяныя звесткі пра існаванне ў XVIII стагоддзі пад Саколінам уніяцкай царквы ў форме ратонды (круглы будынак).

Такім чынам, перад навукоўцамі стаіць задача высветліць, які з трох вышэйназваных аб'ектаў знаходзіцца на месцы раскопак. Існуе таксама верагоднасць, што ён тут не адзін: паводле папярэдніх ацэнак Алега Дзярновіча, гэта магла быць капліца-пахавальня, узведзеная ў XVII стагоддзі, а пазней пераўтвораная ва ўніяцкую і яшчэ пазней — у праваслаўную царкву. На такую выснову наводзяць, у прыватнасці, тыя факты, што падчас раскопак выяўлены ўваход у пабудову, апсіда (закруглены выступ сцяны храма ў бок вуліцы) і, магчыма, склеп (спустошаны, відавочна, чорнымі капальнікамі ці вандаламі).
Старажылы распавядалі, што нейкі культавы аб'ект каля Саколіна быў разбураны ў 1943 годзе, хутчэй за ўсё, у выніку баявых дзеянняў (кім і пры якіх акалічнасцях, высветліць не ўдалося). Яго наземныя рэшткі заставаліся яшчэ і ў пасляваенныя гады.
У 60-70-я на месцы цяперашніх раскопак хацелі ўладкаваць сіласную яму для сельгаспрадпрыемства, але спынілі работы, натрапіўшы на жаночае пахаванне, — такія звесткі вядомыя навукоўцам таксама паводле расповедаў мясцовых жыхароў, але праверыць іх праўдзівасць, аб'ектыўнасць, высветліць дэталі няпроста.

Найбольш важныя знаходкі цяперашняй экспедыцыі: цэгла XVII стагоддзя тыпу «пальчатка» (калі цагліну фармавалі, на ёй рабілі пальцамі канаўкі, каб павялічыць плошчу судакранання з муравальным растворам і такім чынам узмацніць трываласць будучага будынка); дахавая чарапіца з нязвыкла вялікім, масіўным мацавальным шыпам (Алег Дзярновіч паведаміў, што старажытнай чарапіцы з такімі буйнымі шыпамі дагэтуль не знаходзіў); тынк з чырвонымі і чорнымі фрагментамі фрэсак; асколкі шклянога і глінянага посуду.
Артэфакты, якія саколінская зямля ўжо аддала даследчыкам, і якія, магчыма, яшчэ чакаюць свайго часу, дазваляюць гаварыць пра ўнікальнасць і вялікую каштоўнасць гэтага аб'екта, упэўнены археолаг:
— Гэта важнае для Талачыншчыны і для гісторыі ўсёй беларускай культуры адкрыццё. Мы маем справу з аб'ектам мураванага дойлідства XVII стагоддзя і з новым помнікам мастацкай культуры Беларусі — Саколінскімі фрэскамі XVII-XVIII стагоддзяў. На жаль, абедзве каштоўнасці знаходзяцца ў безнадзейна разбураным стане, непазнавальным выглядзе, але яны існавалі і адыгрывалі ролю ў духоўным жыцці мясцовага насельніцтва.
— З роду Друцкіх-Саколінскіх паходзіла княгіня Багдана (памерла ў 1584 годзе), маці Льва Сапегі, які валодаў Талачыном, — прывёў Дзмітрый Іўчанка адметную гістарычную дэталь. — Жанчына была знакамітая сваёй адукаванасцю і эрудыцыяй. Існуе вялікая верагоднасць, што гэтымі сцежкамі некалі ступала і яе нага, і сам будучы канцлер сузіраў краявіды, на фоне якіх мы цяпер вядзём раскопкі, каб аднавіць даўнія старонкі нашай гісторыі.
Пад кіраўніцтвам Алега Дзярновіча раскопкі вялі валанцёры — прадстаўнікі розных узростаў і прафесій, студэнты.

З Талачына — Дзмітрый Іўчанка, Сняжана і Андрэй Гвоздзевы, Сяргей Пляскач, Ірына Гагуліна, Аляксей Паляжаеў, Мікіта Курэк, Кацярына Іўчанка, Дар'я Кудраўцава, Ксенія Сілівончык (як і Сняжана Гвоздзева, унучка саколінскіх жыхароў); з Коханава — Сяргей Хадневіч; з Мінска — Андрэй Грыбанаў, Данііл Суша, Уладзіслаў Рогач, Аляксей Мухля, Аляксандр Фралоў, Васіліса Навасёлава, Аляксей Кудака, Васіль Кудака (удзельнікі краязнаўчых і прыродазнаўчых праектаў, якія праводзяць Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі ў супрацоўніцтве з інтэрнэт-крамай турысцкіх тавараў «Экспедыцыя»).

Спецыяліст па абароне інфармацыі сектара навукова-інфармацыйнай работы Інстытута гісторыі Антон Гушча зрабіў аэрафотаздымкі раскопак, што дазвяляе больш цэльна пабачыць абрысы пабудовы. Архітэктар з Мінска Андрэй Шулаеў дапамог з дакументальнай фіксацыяй характарыстык аб’екта.
Каб істотна прасунуцца ў разгадванні саколінскіх загадак, неабходна працягваць археалагічныя раскопкі. Але Інстытут гісторыі пакуль што не мае крыніц фінансавання гэтай працы. На цяперашнім этапе даследавання патрэбна 4100 рублёў. Калі хтосьці жадае пасадзейнічаць працягу раскопак, то можа ахвяраваць грошы праз Беларускае геаграфічнае таварыства: неабходна запоўніць і адправіць поштай дамову на ахвяраванне і перавесці сродкі праз АРІП. Інструкцыю па пераводзе грошай і бланк дамовы ў электроннай форме можна атрымаць у Дзмітрыя Іўчанкі (8-029-5-99-42-73) або знайсці тут.
І яшчэ даследчыкі просяць адгукнуцца ўсіх, хто валодае звесткамі пра старажытныя пабудовы каля Саколіна. Дзе яны знаходзіліся? Як выглядалі? Што пра іх распавядалі мясцовыя жыхары? Магчыма, хто-небудзь нават мае фотаздымкі, на якіх гэтыя пабудовы хоць нейкім чынам прысутнічаюць (часткова, на заднім плане і г.д.). Каштоўнымі будуць любыя, нават самыя скупыя звесткі. Паведаміць іх можна таксама Дзмітрыю Іўчанку або Алегу Дзярновічу (aleh.dziarnovich@gmail.com).

Уладанні старажытнага княскага роду

Загадкі, здагадкі і пытанні

Можам дапамагчы

Сяргей АБРАМОВІЧ.