Сёння ў Талачынскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся фінал шостага Адкрытага конкурсу аматарскіх турыстычных фільмаў «Путешествуем по Синеокой».
Гэтым разам 34 ўдзельнікі вынеслі на суд журы 48 работ. Асноўная маса канкурсантаў — з розных куткоў Беларусі, двое — з Расіі (Бранск, Смаленск). У склад журы ўвайшлі аўтар ідэі конкурсу, кіраўнік народнай кінастудыі «Летапіс» РЦКіНТ Дзмітрый Іўчанка, рэжысёр кінастудыі «Беларусьфільм» Яўген Сяцько, загадчык сектара спорту і турызму Талачынскага райвыканкама Руслан Лукашэвіч, дырэктар сеткі турыстычных крамаў «Траверс» Таццяна Тутубаліна, член Федэрацыі прыгодніцкіх гонак і арганізатар маршрутаў па Беларусі Ігар Січкар.
Традыцыйна ў фае Цэнтра культуры была арганізавана рэтратурыстычная выстава, адначасова яна выконвала і функцыі фотазоны. У глядацкай зале гасцям мерапрыемства былі прадэманстраваны ўрыўкі конкурсных фільмаў, а пасля, пакуль журы вызначала пераможцаў, — фільмы мінулагодніх удзельнікаў конкурсу.
Фрагменты мерапрыемства — у відэароліку.
Сяргей АБРАМОВІЧ.