Ураджэнка і жыхарка Талачына, настаўніца беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі Таццяна Абухова сёлета сустрэне дваццацігоддзе сваёй педагагічнай дзейнасці.
Пасля заканчэння педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (Мінск) пачынала працаваць у вясковай школе, а ў 2017 годзе вярнулася ў родную Талачынскую СШ №2 (на той момант установа яшчэ не насіла імя М. П. Лугоўскага). Тут Таццяна Аляксандраўна калісьці не толькі атрымала атэстат, а яшчэ і зрабіла выбар прафесійнага шляху: павагаўшыся наконт таго, ці не аддаць перавагу прававой сферы, пад уплывам любімай настаўніцы Алены Завадскай, якая выкладала рускую мову і літаратуру, вырашыла самарэалізавацца на ніве філалогіі.
І не памылілася — сёння паспяхова дапамагае спасцігаць глыбіні мовы і прыгожага пісьменства сваім вучням, фарміруе ў маладых пакаленняў любоў да роднага слова. За гады працы Таццяна Аляксандраўна назапасіла багаты метадычны вопыт і навучылася добра разумець дзяцей. Як вынік — з году ў год падрыхтаваныя Таццянай Абуховай вучаніцы займаюць прызавыя месцы на абласных алімпіядах. Пра апошняе на сёння іх дасягненне мы пісалі ў нумары за 24 студзеня, а цяпер прапануем вашай увазе гутарку з настаўніцай. Мы пацікавіліся ў Таццяны Аляксандраўны падрабязнасцямі яе працоўнай дзейнасці, поглядамі на сучасныя праблемы педагогікі, бачаннем сваёй прафесійнай будучыні.
— Таццяна Аляксандраўна, ці вялікая ў вас нагрузка ў школе? Наколькі цяжка выконваць усе ўскладзеныя на вас абавязкі?
— Нагрузка сур'ёзная: 35 гадзін на тыдзень (урокі і аб'яднанне па інтарэсах «Ведай і любі родную мову», якое наведваюць шасцікласнікі), з'яўляюся класным кіраўніком у 7 класе — энергіі патрабуецца вельмі шмат.
— Ці дапамагаюць вам лічбавыя тэхналогіі?
— Я іх выкарыстоўваю (напрыклад, анлайн-сэрвіс LearningApps, у якім можна выконваць практыкаванні па беларускай мове), але практыка паказвае, што вучні засвойваюць найперш тыя веды, якія атрымалі традыцыйным, спрадвечным шляхам — паслухаўшы тлумачэнне настаўніка, паразважаўшы над падручнікам, выканаўшы практыкаванне ў сшытку ці на дошцы. Лічбавыя тэхналогіі я разглядаю як дадатак, як сродак ненадоўга змяніць дзейнасць падчас урока — даць дзецям адпачынак без адрыву ад вывучэння тэмы.
— Бывае, што вучні прыносяць сачыненні, напісаныя штучным інтэлектам?
— Гэта часта сустракаецца ў старшакласнікаў: калі атрымліваюць заданне пісаць дома, то могуць механічна, не задумваючыся, перапісаць у сшытак тэкст, згенерыраваны нейрасеткаю. Гэта адразу бачна. Не ведаю, як па іншых прадметах, а што датычыць беларускай літаратуры, то створанае штучным інтэлектам сачыненне звычайна атрымліваецца бессэнсоўным і зусім не раскрывае тэму — пачатак можа быць правільным, але далей ідзе нешта незразумелае, набор слоў.
— І што ў такім выпадку робіце?
— Тлумачу дзецям, што карыстацца штучным інтэлектам можна, але з розумам, асэнсавана — правяраць, што ён напісаў, і даводзіць да ладу. Штучны інтэлект — прылада ў нашых руках, а не замяняльнік чалавека. Трэба абавязкова прачытаць падручнік, і тады ўсе недарэчнасці, якіх нарабіла нейрасетка ў сачыненні, кінуцца ў вочы. Аднойчы, напрыклад, калі пісалі сачыненне па п'есе «Хто смяецца апошнім» Кандрата Крапівы, штучны інтэлект пабудаваў тэкст на разважаннях вакол назвы твора, а пра ідэю п'есы, пра характары персанажаў не было ні слова — і давялося такія сачыненні перапісваць.
— Адна з вашых вучаніц, якая паказала добры вынік на абласной алімпіядзе, сёлета закончыць школу. Іншая будзе яшчэ год вучыцца і мае шанц паставіць новыя рэкорды. А калі і яна стане выпускніцай, ці маеце з кім працягнуць удзел у алімпіядным руху?
— У маім аб'яданні па інтарэсах ёсць некалькі дзяўчынак, якія дэманструюць зацікаўленасць прадметам і здольнасці ў яго вывучэнні. Па меры сталення ў дзяцей часта змяняюцца інтарэсы, знікае энтузіязм, хтосьці аддае перавагу іншым дысцыплінам, хтосьці ўвогуле пачынае неахвотна вучыцца, таму прагнозаў не раблю, але прыкладаю ўсе намаганні, каб падтрымліваць у наведвальнікаў гуртка жаданне да працягу заняткаў, і спадзяюся, што наша супрацоўніцтва будзе доўгім і плённым.
— Ці ёсць рэзервы прафесійнага росту для вас як педагога? Вышэйшая катэгорыя вам прысвоена некалькі гадоў таму — да чаго можна імкнуцца далей?
— Прафесійны рост вымяраецца не толькі статусамі і званнямі. Кожны настаўнік радуецца поспехам сваіх вучняў, імкнецца даць дзецям як мага больш грунтоўныя веды і такім чынам пастаянна папаўняе скарбонку сваіх дасягненняў, узбагачае свой вопыт, удасканальвае майстэрства на працягу ўсяго працоўнага шляху. Калі ж гаварыць пра фармальны бок гэтага працэсу (пра спосабы засведчання ўзроўню прафесіяналізму), то існуе яшчэ статус «настаўнік-метадыст». Мне прапаноўвалі разгледзець магчымасць яго атрымання, але, аб'ектыўна ацаніўшы сваю працоўную нагрузку, рухацца ў гэтым напрамку я пакуль што не адважваюся, бо гэта вельмі вялікі аб'ём сур'ёзнай працы: неабходна распаўсюджваць свой вопыт сярод калег, мець публікацыі ў друку і г.д. Пакуль што майго патэнцыялу хопіць толькі на выкананне тых задач, якія стаяць перада мною на цяперашнім этапе.
— Чым займаецеся ў вольны час?
— Яго няшмат. Раней захаплялася вязаннем, а цяпер няма калі, аддаю сябе пераважна працы і хатнім клопатам. Але адпачываць, вядома ж, патрэбна, стараюся знаходзіць такую магчымасць. Люблю выязджаць на прыроду, у верасні ўдалося наведаць Дзень беларускага пісьменства ў Лідзе, ёсць жаданне здзейсніць якое-небудзь больш далёкае падарожжа — спадзяюся яго калі-небудзь рэалізаваць.
— Дзякуй за гутарку. Жадаю вам удзячных вучняў і дасягнення пастаўленых мэт.

Гутарыў Сяргей АБРАМОВІЧ.